18 траўня 2008 г. Будынак Епархіальнага ўпраўлення.

Стары дамок на абрывістым беразе Сажа. Тут месцілася з пачатку 1990-х і да 2017-2018 гг. епархіальнае ўпраўленне. Акрамя таго тут пачаў сваю дзейнасць таксама яшчэ ў 1990-я Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр — пераемнік Чонскага Свята-Успенскага (пасля Свята-Ціхвінскага) манастыра. Зрэшты нейкія епархіальныя структуры застаюцца тут і дагэтуль. акрамя таго сюды пераехала Епархіальная бібліятэка.

Дамок, канешне, прыкметны і прыгожы. Такіх у Гомелі засталося не шмат, а ў свой час, напярэдадні 1917-га, ці не большая частка мураванага горада была забудаваная такімі вось у цагляна-рэтраспектыўным ці мадэрновым стыле будынкамі .

2008.05.18. Гомель. Будынак Епархіальнага ўпраўлення.

Пакуль фатаграфаваў будынак на суседнім клёне, што навісаў над абрывістым берагам і нада мной гучна так каркнула нейкая каркуша. Так, што я ледзьве не прысеў — нібыто падкаравульвала. Пачаў шукаць яе ў лістоте і, такі, знайшоў. Пасля яна пераскочыла на суседнюю ліпу. Зрабіў некалькі здымкаў, але партрэтных, вядома ж, не атрымалася — не мой клас. Там здаецца было яе гняздо і яна мяне так адганяла. Маўляў, што ты тут соўкаешся, не будзі мне варанятак. А можа гэта быў варона-тата. Не ведаю. Але настрой у птушкі быў вельмі баявы.

2008.05.18. Варона.
2008.05.18. Варона.
2008.05.18. Варона.
2008.05.18. Варона.
2008.05.18. Варона.
2008.05.18. Варона.

18 траўня 2008 г. Сабор і капліца Паскевічаў.

Адзін з першых маіх, з маім першым фотаапаратам «Canon 710is», праменадаў па Гомелі . Прыстрэльваўся, так бы мовіць.

2008.05.18. Гомель. Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор.
2008.05.18. Гомель. Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор.
Collapse )

14 верасня 2008 г. Царква Іверскай іконы Божай Маці, г. Гомель.

Яшчэ серыя фотаздымкаў зробленых у пахмурны дзень, 14 верасня 2008 года. Мэтай гэтага шпацыру стала царква Іверскай іконы Божай Маці, на Быхаўскай горцы. Першую частку фота зрабіў з 18-павярховіка — маналітнай высоткі, якая стаіць насупраць, на розных паверхах. Разам сфатаграфаваў і краявіды прылягаючага 5-га (ці 5а) мікрараёна і заўважную частку вуліцы Багдана Хмельніцкага з ваграначнай Сельмашаўскай трубой на гарызонце. Таксама абыйшоў вакол царквы, стараючыся сфатаграфаваць яе з усіх бакоў. Напрканцы прайшаў па завулку, які вядзе да маёй 46-й школы, з паглыбленым вывучэннем французскай мовы (цяпер гімназія імя Блеза Паскаля). У тым завулку заўважныя сцены завода пластмасавага абсталявання, якія тады яшчэ цалкам цэлыя. Трошкі пазней, недзе праз год у гэтыя сцены пераедзе «еўраопт», адзін з першых у Гомелі (здаецца другі пасля самага першага на Ўладзімірава). Частку сценаў разбураць пад паркоўку. Пасля ў адзін з цэхаў пераедзе «СтройАрсенал».

Collapse )

14 верасня 2008 года. Свята-Троіцкая царква и каля яе.

Яшчэ адна «мода» вулічнага беларускага (а можа і не толькі беларускага) дызайну. — Рознага кшталту імітацыі с выкарыстаннем жывых кветак. Тут «дрэва» на сталёвай трубе. Ніколі гэтага не разумеў. Асабліва, калі выкарыстоўвалі такія ржавеючыя матэр'ялы, як сталь. Навошта?

14.09.2008. Гомель, вул. Савецкая.
14.09.2008. Гомель, вул. Савецкая.
Collapse )